„Мова-Нанова-Баранавічы”: чарговыя анлайн-заняткі
“Мяне не падманеш: як чытаць навіны” — на анлайн-заняткі на такую тэму запрашаюць у Баранавічах. Іх ладзяць ужо заўтра, 10 чэрвеня, прадстаўнікі курсаў „Мова-Нанова” праз платформу ZOOM.
У якасці госці запрошаная каардынатарка спецпраектаў „Прэс-клуба” Алена Талалаева, — распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:
– Гутарыць мы будзем пра медыяпісьменнасць, гэта такая вострая і актуальная ў сённяшнім свеце тэма. Што такое медыяпісьменнасць? Гэта ўменне крытычна мысліць, свядома ставіцца да інфармацыі з медыяў, задаваць пытанні, правяраць праўдзівасць навінаў, каб не даць сабой маніпуляваць.
Як адзначыла Ганна Ліцкевіч, на занятках удзельнікі даведаюцца пра тое, як праверыць інфармацыю простымі сродкамі, папрактыкуюцца звяртаць увагу на надзейныя і сумніўныя інфармацыйныя крыніцы.
Зарэгістравацца можна тут.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота intex-press.by