З надыходам лета беларусы сталі забывацца на каронавірус



Міністэрства аховы здароўя заклікала жыхароў краіны выконваць меры дыстанцыявання і насіць маскі ў месцах масавага збору людзей. З надыходам лета грамадзяне забыліся на каронавірусную інфекцыю, якая нікуды не падзелася, і сталі больш грэбаваць прафілактыкай COVID-19, адзначаюць у ведамстве.

Лепш выбіраць шматразовую маску, якую магчыма зрабіць у хатніх умовах, – раіць лекар-эпідэміёлаг Вера Селюжыцкая:

– Марлевыя павязкі можна шыць і ў хатніх умовах з васьмі слаёў марлі. Носіцца яна дзве гадзіны, потым павінна мяняцца. То бок кожнаму чалавеку неабходна па 4-5 павязак у дзень. Абеззаражваюцца метадам сціркі і потым разгладжваюцца прасам з двух бакоў.

Вера Селюжыцкая дадае, што станоўчы эфект павязкі ў барацьбе з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі відавочны – гэта істотны бар’ер для віруса, які стрымлівае патэнцыйна інфікаваныя кроплі з дыхальных шляхоў хворага.

Беларускае Радыё Рацыя