Польская паэзія: рыфма ў такт пульсу краіны
Польская сучасная паэзія ў адказ на выклікі часу так і не стала апалітычнай ды канфармісцкай. Падчас менскай сустрэчы ў межах анлайн-цыклу «Санаторый пад клепсідрай» былі названыя галоўныя здабыткі польскай паэзіі, якім могуць павучыцца беларускія аўтары.
Кажа паэт-перакладчык Андрэй Хадановіч:
– Па-ранейшаму адной з найцікавейшых у Еўропе паэзій, у якой мог бы павучыцца не адзін беларускі аўтар. Як казаць пра самае сур’ёзнае, не ўпадаючы ў жудасны да зубоўнага скрогату пафас? Яны дакладна ведалі, што Богу, а што Кесару, што змаганню барыкаднаму, што змаганню публіцыстычнаму ў газеце, а што метафізыцы рафінаванай вечнай паэзіі.
Анлайн-цыкл «Санаторый пад клепсідрай» арганізаваны Польскім Інстытутам у Менску і ўключае штотыднёвыя літаратурныя чытанні пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзяў.
Беларускае Радыё Рацыя