Дома ў Андрэя Новікава праходзіць вобшук, дзе ён сам – дагэтуль дакладна невядома



Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», увечары 9 чэрвеня супрацоўнікі Пастаўскага РАУС праводзяць вобшук у доме арыштаванага Андрэя Новікава, які дапамагаў 1 чэрвеня ў Глыбокім арганізаваць пікет па зборы подпісаў за патэнцыйную кандыдатку на пасаду прэзідэнта Святлану Ціханоўскую.

Тады ўсё прайшло спакойна, але 6 чэрвеня мужчыну затрымалі ў Пастаўскім раёне. Яго жонка Вольга доўгі час не магла даведацца хоць якую-небудзь інфармацыю пра лёс мужа. Днямі стала вядома, што ў Менску адбыўся суд над Андрэем Новікавым. Мяркуецца, што зараз ён утрымліваецца ў ІЧУ.

Нагадаем, Андрэй Новікаў – былы супрацоўнік МУС, грамадзянін Расеі. Раней Пастаўскі суд пакараў мужчыну штрафам у памеры 30 базавых велічынь паводле артыкулу 23.34 КаАП – за інтэрв’ю блогеру «Краіны для жыцця» Сяргею Ціханоўскаму.

Дома ў яго засталася жонка і двое непаўнагадовых дзяцей.

spring96.org