Блогера MozgON адправілі адбываць 15 сутак, прысуджаных тры месяцы таму



Увечары дзявятага чэрвеня быў затрыманы youtube-блогер Уладзімір Цыгановіч (MozgON). Па інфармацыі ад знаёмай затрыманага блогера, яго адправілі адбываць 15 сутак арышту, якія яму завочна прысудзілі амаль тры месяцы таму.

12 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Цыгановіча па арт. 23.34 КаАП (удзел ці арганізацыя несанкцыянаванага масавага мераппрыемства). Блогера абвінавачвалі ў тым, што ён 24 лютага ў сваім тэлеграм-канале заклікаў людзей прыйсці да “Белнафтахіму”, каб абмеркаваць праблему павышэння коштаў на паліва.

Тады суддзя Лідзія Целіца вельмі хутка вынесла рашэнне пакараць Цыгановіча арыштам на 15 сутак. Але ў той дзень блогера не затрымалі, арышт быў адкладзены амаль на тры месяцы. 

spring96.org