Паслабленне ці адмена?



Ва Украіне афіцыйна адкрыты пляжны сезон. Прырода нарэшце ўспомніла, што настала каляндарнае лета. Рэзкае пацяпленне і практычна поўная адсутнасць крывасмактальных казурак з-за бясснежнай зімы выгналі людзей на берагі вадаёмаў. У дадатак многія чамусьці ўспрынялі паслабленне каранціну, як поўную яго адмену. Ды і адпачынак у масцы на пляжы падобна абсурду. Хоць спецыялісты Нацыянальнай акадэміі медыцынскіх навук лічаць, што марская соль у спалучэнні з сонечным уультрафіялетам здольныя знішчыць узбуджальніка каронавіруса, але што тычыцца прэснаводных вадаёмаў, то тут сітуацыя далёка неадназначная: там, дзе ёсць плынь, інфікаваць складана, калі браць пад увагу здольнасць вады перадаваць вірус. Але ж людзі таксама адпачываюць і на берагах азёр, дзе вада не мае плыні. Ёсць яшчэ і іншы фактар, які можа сыграць фатальную ролю – адсутнасць сацыяльнай дыстанцыі і грэбаванне элементарнымі гігіенічнымі нормамі. Пляжы – гэта месцы даволі цесных зносін. Як на беразе, так і ў вадзе. Чалавек, які даў нырца і падняўся на паверхню, абавязкова захоча вызваліць рот і нос ад вады. І наўрад ці ён гэта зробіць ў аднаразовую сурвэтку. Пракантраляваць колькасць людзей на пляжы і іх дыстанцыю адзін ад аднаго не складзе працы. Усё астатняе ляжыць выключна на сумленні адпачываючых. Цалкам заканамерна, што на Чарнаморскім і Азоўскім узбярэжжах гэтым летам не будзе высокага турыстычнага сезону. Шмат у чым ад таго, што беларусы, якія любяць прыязджаць у адпачынак ва Украіну, не змогуць па вядомай прычыне зрабіць гэта масава. Нават калі не будзе перашкод у перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы. І пакуль невядома, ці будуць дазволеныя пляжныя атракцыёны, якія кожны год прыносяць велізарны прыбытак прымаючага боку.

Вядома, вяртацца да нармальнага, дакаранціннага, жыцця трэба. І вельмі хочацца. Але не коштам здароўя. На жаль, ва Украіне 6-7 абласцей, уключаючы Кіеў, да гэтага яшчэ не гатовыя. Таму што ёсць упартая статыстыка аб інфікаваных людзях. І далёка не ўсе меры ідэальна робяцца з боку рэгіянальных улад. Бестурботнасць можа згуляць дрэнны жарт. Давайце быць свядомымі і быць узаемнаветлівымі!

Беларускае Радыё РАЦЫЯ