Таццяна Тарасевіч: Людзі прагнуць перамен



У Лукашэнкі на сумленных і справядлівых выбарах няма ніякіх шансаў. Калі не зарэгіструюць Ціханоўскую, Бабарыку і Цапкалу, то выберуць іншага апанента Лукашэнкі, але толькі не яго.

Такое пачула ад бярозаўцаў сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч, збіраючы  метадам “ад дзвярэй да дзвярэй” подпісы за лідара партыі Сяргея Чэрачаня, кажа Таццяна Тарасевіч:

– Многія так і гавораць: хопіць, не хачу, каб так працягвалася, хачу перамен. Мне жанчына сказала, што яна падпісалася за Лукашэнку, бо прымусілі, але яна не будзе за яго галасаваць. Яна за змену ўлады.

Паводле Таццяны Тарасевіч, прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі зусім няшмат:

– Літаральна некалькі чалавек – іх можна па пальцах пералічыць, якія за Лукашэнку. Але яны думаюць незразумела для мяне. І знаходзяцца ў нейкім сваім свеце.

Таццяна Тарасевіч на свае вочы бачыць, як людзі прагнуць перамен і спадзяюцца, што яны сёлета адбудуцца. Яна працягне збіраць подпісы за Сяргея Чэрачаня да 19 чэрвеня.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя