Чарговыя штрафы за стрым Ціханоўскага ў Лідзе
5 і 15 базавых велічынь штрафу Рэгіне і Станіславу Беркусам за стрым Ціханоўскага ў Лідзе.
Лідскі раённы суд прысудзіў чарговыя штрафы за стрым блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбываўся ў Лідзе 22 красавіка. Так, брат і сястра Беркусы, Станіслаў і Рэгіна былі пакараныя штрафамі ў 15 і 5 базавых велічынь.
Па словах Рэгіны Беркус, суд над імі адбываўся цягам усяго дня:
– Ну што тут казаць, суда няма, справядлівасці ў нас няма. Тое, што я казала не раз ужо ў інтэрв’ю. Мы вытрымаем, пераможам, усё будзе добра.
Такім чынам, за апошні час нібыта за ўдзел у масавым мерапрыемстве, якім суд палічыў стрым блогера Сяргея Ціханоўскага, у Лідзе пакараныя ўжо 10 чалавек. 7 з іх адбылі арышты ад 7 да 15 сутак, яшчэ траім прысуджаныя штрафы ў памеры ад 5 да 15 базавых велічынь.
Беларускае Радыё Рацыя