ЕГФ назвала 10 удзельнікаў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, БГК – у лісце чакання



Еўрапейская гандбольная федэрацыя (ЕГФ) назвала 10 каманд, якія выступяць на групавым этапе новага сезону Лігі чэмпіёнаў. У турніры згуляюць два прадстаўнікі нямецкай бундэслігі „Кіль” і „Фленсбург”, а таксама іспанская „Барселона”, дацкі „Ольбарг”, вугорскі „Веспрэм”, харвацкі „Заграб”, французскі „Пары Сэн-Жэрмэн”, партугальскі „Порту”, паўночнамакедонскі „Вардар” са Скоп’е і польскі „Вівэ” з Кельцэ, у якім гуляюць беларускія гандбалісты Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш.

Яшчэ шэсць каманд, якія выступяць у галоўным кантынентальным турніры, ЕГФ назаве 19 чэрвеня. У „ліст чакання” трапілі 14 прэтэндэнтаў, сярод якіх чэмпіён Беларусі – Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова і ўкраінскі „Матор” з Запарожжа, у якім выступаюць беларусы Барыс Пухоўскі, Максім Бабічаў, Іван Мароз і Вячаслаў Бохан.

Лёсаванне групавога этапу новага сезона гандбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдзе 1 ліпеня ў Вене.

ЦСКА абвясціў аб падпісанні кантракта з беларускім нападнікам

ЦСКА падпісаў кантракт з беларускім нападнікам Алегам Вастрашапкіным. Пра пераход паведамляе „Хуткі цэнтр” са спасылкай на прэс-службу ЦСКА. Раней 28-гадовы паўсярэдні выступаў у вугорскім „Чурга” і ў мінулым сезоне стаў лепшым бамбардзірам каманды. Усяго ў складзе вугорскага клуба беларус закінуў 370 мячоў у 87 матчах.

Яўген Памазан папоўніў шэрагі менскага „Дынама”

Расейскі галкіпер Яўген Памазан падпісаў кантракт з футбольным клубам „Дынама-Мінск”. 31-гадовы навабранец дынамаўскага клуба – выхаванец акадэміі краснадарскай „Кубані”. За гады прафесійнай кар’еры Яўген Памазан выступаў таксама ў маскоўскім ЦСКА, „Урале” з Екацярынбурга, „Анжы” з Махачкалы, „Спартаку” з Нальчыка. У складзе ЦСКА ў сезоне 2008/2009 Памазан стаў уладальнікам Кубка Расеі. У складзе менскага „Дынама” расейскі брамнік будзе выступаць пад 32-м нумарам. Пасля 12 тураў чэмпіянату Беларусі менскае „Дынама” займае восьмае месца, набраўшы 16 ачкоў. Свой наступны матч дынамаўцы правядуць 13 чэрвеня на сваёй арэне супраць мазырскай „Славіі”, якая знаходзіцца на дзясятай пазіцыі ў турнірнай табліцы, маючы 15  балаў.

«Баварыя» ў паўфінале Кубка Нямеччыны перайграла франкфурцкі Айнтрахт

Падначаленыя Ханса Фліка забілі на 14-й хвіліне намаганнямі Івана Перышыча. „Арлы” змаглі зраўняць лік на 69-й хвіліне – Ды Коста скарыстаўся рыкашэтам. Тым не менш, лідар „баварцаў” Роберт Левандоўскі ўсталяваў канчатковы лік у паядынку, даслаўшы мяч у кут пасля паса Дэвіса. Форвард „Баварыі” Роберт Левандоўскі забіў 45-ы мяч у 39 матчах сезона. «Баварыя» ў фінале згуляе супраць

ліверкузенскага «Баера». У першых ўжо 19 рэкордных Кубкаў Нямеччыны, а ў „фармацэўтаў” толькі адзін.

„Гарадзея” расталася з лепшым бамбардзірам каманды мінулага сезону

„Гарадзея” рассталася з расейцам Арцёмам Архіпавым, які перайшоў ў клуб на пачатку жніўня 2019 года з футбольнага клуба „Тамбоў” на правах арэнды. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба.

За „Гарадзею” у чэмпіянатах 2019 і 2020 гадоў нападнік згуляў 15 матчаў, забіў 9 галоў. Па выніках сезона-2019 Арцём Архіпаў стаў лепшым бамбардзірам каманды са здыбыткам 9 галоў і быў прызнаны найлепшым гульцом „Гарадзеі”. У пачатку сезона Архіпаў з’ехаў у Расею, пасля чаго была зачыненая мяжа з-за каронавіруса. Форвард не змог вярнуцца ў каманду.

Валейбалісты зборнай Беларусі пачынаюць падрыхтоўку да адборавага турніру ЧЕ-2021

Валейбалісты зборнай Беларусі пачынаюць падрыхтоўку да адборавага турніру чэмпіянату Еўропы вучэбна-трэніравальнымі зборамі ў Мядзелі, паведамілі  ў прэс-службе Беларускай федэрацыі валейбола.

Зборы пройдуць у райцэнтры Менскай вобласці з 1 па 16 ліпеня і стануць першым этапам падрыхтоўкі да адборавага турніру да чэмпіянату Еўропы-2021. Паведамляецца, што ў сувязі з сітуацыяй з пандэміяй каронавіруса валейбалісты не будуць пакідаць тэрыторыю трэніровачнага цэнтра. Матчы адборавага турніру чэмпіянату Еўропы сярод мужчынскіх каманд у групе G, дзе выступаюць беларусы, пройдуць у студзені. Супернікамі падначаленых Віктара Бекшы будуць зборныя Партугаліі, Нарвегіі і Вугоршчыны.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя