Шахты застаюцца эпіцэнтрам новых выпадкаў каронавіруса ў Польшчы



Больш за 50 новых выпадкаў COVID-19 выяўлена на Шлёнску. Агулам інфікавана ўжо звыш 5 тысяч 300 шахцёраў.

Праверка на вірус пачалася ў шахце Баляслаў Сьмялы ў Высокіх Лазісках. Гэта адна з 12 капальняў, дзе здабываюць вугаль. Шахцёры складаюць больш за палову хворых на каронавірус у Шлёнскім ваяводстве, а ў цэлым па Польшчы каля 19% хворых. Больш за 3000 шахцёраў працуюць у Ястржэмбскай вугальнай суполцы. Інтэнсіўныя праверкі на каронавірус праходзяць ня толькі самі шахцёры, але і кампаніі, якія супрацоўнічаюць з шахцёрскай прамысловасцю і бываюць на тэрыторыях шахтаў. Шэраг шахтаў знаходзяцца перад пагрозай закрыцця на каранцін ці істотнага абмежавання здабычы цягам трох тыдняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tvn24.pl