У Падляшскім аддзяленні памежнай аховы 9 чалавек інфікаваныя COVID-19
9 новых пацверджаных выпадкаў інфікавання каронавірусам выяўлены на Падляшшы. Па адным у беластоцкіх прадпрыемствах Ангэлла і Гая, у Падляшскім аддзяленні памежнай аховы зафіксавана апошнім часам 9 чалавек інфікаваных каронавірусам COVID-19.
Паводле маёра Катажыны Здановіч, усе інфікаваныя з аддзялення памежнай аховы ў Кузніцы, у каранціне зараз знаходзіцца 35 чалавек.
Агулам на Падляшшы зафіксавана 559 пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі.
Беларускае Радыё Рацыя