Пра развіццё мясцовага самакіравання гутарылі ў Дзятлаве
У суботу, 14 лютага, у Дзятлаве адбыўся семінар па развіццю мясцовага самакіравання – як рэальны шлях умацавання грамадства на Беларусі. Семінар распачаў кіраўнік Слонімскага грамадскага цэнтру і арганізатар мерапрыемства Іван Шэга. Яго думкі і меркаванні на канкрэтных прыкладах працягвалі юрысты з Мінска Андрэй Завадскі і Міхаіл Пліско.
Падчас семінара прысутныя даведаліся пра гістарычнае развіццю самакіравання ў Беларусі і іншых еўрапейскіх краінах, пра канстытуцыйныя і заканадаўчыя асновы мясцовага самакіравання ў Беларусі, аб праблемах размежавання кампетэнцыі на мясцовым узроўні ў Беларусі і шэраг іншых пытанняў па самакіраванню. Па дадзенай тэме адбылася і шырокая дыскусія ў якой прынялі ўдзел грамадскія актывісты са Слоніма, Дзятлава, Ваўкавыска і Ліды.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава.
Фота аўтара.