Бабарыка паведаміў пра 300 тысяч сабраных подпісаў



Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка падчас сваёй прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў, што яго перадвыбарчая ініцыятыўная група ўжо сабрала больш за 300 тысяч подпісаў за яго вылучэнне ў прэзідэнты.

 

Па словах патэнцыйнага кандыдата, хаця нечаканыя вобшукі ў «Белгазпрамбанку», якім ён кіраваў амаль 20 год, і не далі магчымасці падрабязна пацікавіцца колькі дакладна сабрана подпісаў на цяперашні час, але можна сказаць, што больш трох соцень тысячаў ужо ёсць

– Так званых пацверджаных. Што гэта азначае? Мы ведаем, што яны знаходзяцца на руках у сябраў ініцыятыўнай групы, падпісаныя і аформленыя. Што датычыцца лістоў вывераных ідэальна, то іх ужо больш за 100 тысяч. Мы сёння ўжо іх збіраліся здаваць у акруговую выбарчую камісію.

11 чэрвеня першыя падпісныя лісты туды павінны быць перададзеныя, – сказаў Віктар Бабарыка.

Беларускае Радыё Рацыя