Ахвяраванні для берасцейскіх медыкаў



Звыш 16 тысяч пяцьсот рублёў сабрана на платформе Мола-Мола ў падтрымку берасцейскіх медыкаў. Цяпер сайт даступны, але перавод сродкаў заблакаваны.

– Агулам плануецца сабраць 21 тысячу рублёў. Усяго ахвяраванні зрабілі ўжо каля шасці соцень чалавек.

Дапамога будзе аказаная медыцынскім супрацоўнікам Берасцейскай вобласці для барацьбы з каронавірусам.

У прыярытэце набыццё камплектуючых і матэрыялаў для пашыву і стварэння СІА, а таксама для закупкі гатовых вырабаў. У звароце звяртаецца ўвага, што зараз закуплена чатыры дзясяткі шчыткоў, больш за 140 флопаў і больш за 250 масак.

Яшчэ неабходна 300 бутэлек вады ў ПЭТ для супрацоўнікаў берасцейскай абласной лякарні і пральна-сушыльная машына ва ўстанову аховы здароўя.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце