Ужо месяц не паведамляюцца вынікі тэстаў на COVID-19



15 чэрвеня мінае роўна месяц з таго моманту, як перасталі агучваць лічбы па колькасці станоўчых тэстаў на COVID-19.

15 траўня было 3,2 тысячы хворых на каронавірус:

– Замоўчваецца як агульная колькасць тых, хто падхапіў інфекцыю, так і колькасць тых, хто з’яўляецца кантактамі першага і другога ўзроўняў. Не вядома, ці знаходзяцца тыя людзі на ізаляцыі — ці працягваюць прытрымлівацца таго ж лада жыцця, як і да кантакта з носьбітам COVID-19.

Таму заразіцца на каронавірус верагоднасць у берасцейскай вобласці, як і ў іншых рэгіёнах, дастаткова вялікая. Невядома, хто знаходзіцца побач у грамадскім транспарце ды ў крамах.

Калі ў чалавека лёгкая форма Ковід-19, то яму ставяць афіцыйны дыягназ. Калі форма больш цяжкая — то тады пішуць вострае рэспіраторная захворванне ці пнеўманія. Пра гэта сведчаць шматлікія расповеды жыхароў Берасцейшчыны ў сацыяльных сетках ды на рэгіянальных парталах.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце