Аляксандр Старыцын: Мы засумавалі без турыстаў



Кіраўнік старэйшага гарадзенскага турыстычнага агенцтва „Спадарожнік” Аляксандр Старыцын канстатуе, што Гародня вельмі сумуе без турыстаў, якія не едуць у горад з-за каронавіруса:

– З сярэдзіны сакавіка, яшчэ да сённяшняга дня, тут турызм амаль паралізаваны. Астатні раз да нас прыязджалі турысты ў сакавіку, дзесьці ў сярэдзіне сакавіка. Потым былі закрытыя межы, таму турысты не выязджалі і не прыязджалі.

Ён аднак упэўнены, што іншыя краіны адкрыюць свае межы для Беларусаў ужо ў ліпені:

Магчыма ў ліпені штосьці пачне ў нас ужо дзейнічаць. Тураператары нам паведамляюць, што праграмы адпачынку ў нас перанесены з чэрвеня на ліпень. Лічым, што ў ліпені нашыя гарадзенскія турысты змогуць паехаць на адпачынак на Чорнае мора ва Украіну.

Па словах Аляксандра Старыцына, беларусы пачынаюць актыўна вандраваць па краіне ў перыяд каронавіруса, аднак спадзяюцца на тое, што межы хутка будуць адкрытыя.

Беларускае Радыё Рацыя