Анархіст Іван Комар пачынае галадоўку ў зняволенні
Сёлета Мікіта Емяльянаў быў асуджаны на 4 гады, а Іван Комар — на 3 гады 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабаронцы прызналі асуджаных анархістаў палітвязнямі.
Мікіта Емяльянаў кінуў лямпачку з фарбай у будынак Менгарсуду, а Іван Комар быў у гэты момант непадалёк. Акцыя адбылася напярэдадні працэсу над актывістам анархісцкага руху Змітром Паліенкам. Абодва абвінавачаныя заявілі ў судзе, што акцыя была праявай салідарнасці з аднадумцам.
Сёння, 15 чэрвеня, Іван Комар перадаў сваёй сяброўцы інфармацыю пра тое, што мае цвёрды намер пачаць галадоўку з заўтрашняга дня.
Гэтым дзеяннем ён жадае выказацца ў падтрымку Мікіты Емяльянава, а таксама ўсіх без выключэння палітвязняў Беларусі, у тым ліку і тых, каго вераломна прысудзілі да адміністрацыйных арыштаў і ў гэты самы момант падвяргаюць катаванням.
Беларускае Радыё Рацыя