Менск: каронавірус сыходзіць, а парадкі ўсё тыя ж
Колькасць выяўленых хворых на Covid-19 у Беларусі за суткі склала 707 чалавек. Галоўны санітарны лекар пацвердзіў устойлівую тэндэнцыю да зніжэння інфікаваных.
Актуальны стан мераў і падзей на сёння, 16 чэрвеня, у беларускай сталіцы прадставіла наш карэспандэнт Вольга Сямашка:
– У Менску працягваюцца накладанні абмежаванняў на кампаніі, якія так ці інакш звязаныя з альтэрнатыўнымі кандыдатамі ў прэзідэнты. У кампаніі «ПрыватЛізінг» заблакаваныя рахункі. Усіх супрацоўнікаў адпраўляюць у адпачынак без захавання зарплаты на месяц. Маюцца засцярогі, што рахункі кампаніі будуць заблакаваныя надоўга.
У сталічную краму symbal.by, у якой раней вынялі партыю цішотак з надпісам «ПСІХОЗ%», наведаліся з праверкай падатковыя інспектары і супрацоўнік міліцыі.
Менчукі абураны фактам выняцца дзяржавай 150 карцін з карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка». Камітэт дзяржаўнага кантролю анансаваў праверкі сталічных арганізацый на другое паўгоддзе бягучага года. Будынак Вярхоўнага Суда названы аб’ектам года ў сталіцы.
На прадаўцоў і афіцыянтаў без масак менчукі зараз могуць паскардзіцца онлайн.
Новы мурал з выявай пісьменніка Кузьмы Чорнага зʼявіўся на аднайменнай вуліцы Менска. Ініцыятар стварэння артабʼекту – мясцовы жыхар пажадаў застацца невядомым.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: minsknews.by, www.sb.bу, tvr.by