“Мова-Нанова-Баранавічы”: Запрашаем у літаратурны гурток



 

Да ўдзелу ў літаратурным гуртку запрашаюць у Баранавічах прадстаўнікі курсаў „Мова-Нанова”. Цягам лета адбудуцца тры сустрэчы на платформе ZOOM.

Бліжэйшая — ужо заўтра, 17 чэверня, — распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:

– Курсы “Мова-Нанова” пайшлі на канікулы, але хочам запрапанаваць нашым слухачам, а таксама ўсім ахвочым дадатковую летнюю актыўнасць – літаратурны гурток. Будзем збірацца раз на месяц, кожны раз будзем абмяркоўваць нейкі твор беларускай літаратуры. Першая сустрэча ўжо ў бліжэйшую сераду 17 чэрвеня. Гутарыць будзем пра твор Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

 Далучыцца да сустрэчы можна будзе праз адмысловую спасылку, што даступная ў сацыяльных сетках.

Спасылка на форму рэгістрацыі.

Беларускае Радыё Рацыя