Турнір па міні-футболе на кубак Слонімскага благачыння



Па благаславенні архіепіскапа Наваградскага і Лідскага Гурыя моладзевым аддзелам Наваградскай епархіі ў Слоніме ў сярэдняй школе № 9 адбыўся турнір па міні-футболе на кубак Слонімскага благачыння.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Гэта чацвёрты па ліку турнір, у якім прынялі ўдзел 10 каманд: вайскоўцы Слонімскай 11 механізаванай брыгады, Менскіх духоўных школ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў горада і раёна, а таксама каманды старшакласнікаў.

Два дні працягваўся турнір. Кубак заваявала каманда з вёскі Шылавічы. Другімі былі футбалісты Слонімскага дзяржаўнага палітэхнічнага прафесійнага ліцэю, а трэцяе месца занялі вайскоўцы з брыгады.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кубак, дыпломы і падарункі футбалістам уручыў благачынны Слонімскай царкоўнай акругі протаіерэй Вадзім Пятліцкі.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя,Слонім

Фота аўтара