Маршрутныя таксоўкі – пад асаблівай увагай на Берасцейшчыне
На Берасцейшчыне да канца чэрвеня Дзяржаўная аўтаінспекцыя праверыць транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць перавозку людзей. Пад асаблівай увагай – маршрутныя таксоўкі, бо ад пачатку года іх кіроўцы звыш 200 разоў парушылі правілы дарожнага руху.
Пад увагай кожная дробязь, – адзначае інспектар Віктар Блавацкі:
– Наяўнасць патрэбных лічыльнікаў, таксометраў, наяўнасць у іх паверак. У комплексе правяраецца ўсё, усе дакументы і прыстасаванні, якія павінны быць у перавозчыкаў.
Парушэнні такія: высадка пасажыраў у неўстаноўленых месцах, праезд на забараняючы сігнал святлафора і парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў.
За кожнае парушэнне адказнасць нясе не толькі кіроўца маршрутнай таксоўкі, але і асоба, якая адказвае за допуск транспартнага сродка да ўдзелу ў дарожным руху.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: brestcity.com