„Басовішча”: канец эпохі



„Басовішча”- з’явіўся новы фільм Юрыя Каліны. Вядомы беларускі рэжысёр гэтым разам зняў кіно пра Фестываль музыкі маладой Беларусі. 

У мінулым годзе прайшоў апошні 30-ы фестываль. „Басовішча”- гэта дакументацыя ўнікальнай музычнай з’явы ў беларускай культурнай прасторы – кажа аўтар фільма:

– Трэба было многа напрацовак, працы, каб пасля году атрымаўся эфект у выглядзе стужкі, якая мае 52 хвіліны – гэта стандартны фармат дакументальнага кіно на польскім тэлебачанні. Зараз яго можна паглядзець на сайце “Белсат” у беларускім варыянце. Таксама будзе польскі варыянт, будзе варыянт з ангельскімі цітрамі. Проста застанецца такая памяць, такая эпітафія пасля “Басовішча”.

Юрый Каліна гадамі дакументаваў фестываль „Басовішча”. У стужцы можна паглядзець унікальныя архіўныя запісы трыццацігадовай даўніны.

Плакат да фільму «Басовішча». Аўтар Міраслаў Здрайкоўскі

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя