Доўгатэрміновага назіральніка не дапусцілі да праверкі подпісаў



У Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі ізноў толькі „правераныя” асобы, апазіцыю не ўключылі  ў склад камісіі. Гэта першы крок на шляху да фальсіфікацый. Другі – недапушчэнне доўгатэрміновага назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” Сержука Русецкага да праверкі подпісаў, сабраных за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

Кажа Сяржук Русецкі:

– Спаслаліся на тое, што праверка подпісаў будзе праводзіцца ў працоўным рэжыме. На пасяджэнні камісіі будзе вызначацца, якім шляхам будзе адбывацца адбор подпісаў. І пасля будуць зацвярджацца вынікі самой праверкі. Саміх падпісных лістоў я не ўбачыў. Такім чынам парушаецца арт.13 Выбарчага кодэкса пра адкрытасць і галоснасць выбараў. Адмова прысутнічаць пры праверцы вызывае ў мяне сумнеў, якім чынам сама камісія будзе вызначаць, якія подпісы прызнаць сапраўднымі, якія – несапраўднымі.

Сяржук Русецкі абскардзіў адмову ў Берасцейскай абласной выбарчай камісіі.

Беларускае Радыё Рацыя