90 гадоў са дня нараджэння Яўгена Петрашэвіча



90 гадоў са дня нараджэння кампазітара, паэта, шчырага беларуса Яўгена Петрашэвіча. Ён пражыў 86 гадоў і пакінуў пасля сябе багатую спадчыну музычных твораў. Шмат твораў прысвяціў: Мірскаму замку, Каложскай царкве, Вітаўту Вялікаму, Давыду Гарадзенскаму.

Пра яго ўклад кажа прафесар Аляксей Пяткевіч:

– Усюдыісны, энергічны, актыўны, таленавіты, ён жыў музыкай – гэта было яго жыццё. Ён вельмі многа зрабіў у самых розных галінах музычнай творчасці. Мы яго яшчэ не ацанілі, як след. Пройдзе час і тады ўсе мы зразумеем, колькі ён зрабіў.

Яўген Петрашэвіч быў стваральнікам узорнага фальклорнага дзіцячага гурта „Дударыкі”, быў добра знаёмы з кампазітарамі Леанідам Захлеўным, Віктарам Войцікам, Антона Валынчыкам.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня