Ці збярэ 100 тысяч подпісаў Сяргей Чэрачэнь?



Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Сяргей Чэрачэнь распавёў пра вынікі працы сваёй каманды падчас збору подпісаў.

Сяргей Чэрачэнь: Зараз збіраем інфармацыю па Менску і рэгіёнах, каб падвесці вынікі збора подпісаў, але канчатковай лічбы няма. Тым больш, збор подпісаў працягваецца ў сталіцы, а ў рэгіёнах пераправяраем подпісы.

РР: Дзе вы іх у асноўным збіралі?

Сяргей Чэрачэнь: На пікетах і шляхам абыходу кватэр. Акрамя таго, запусцілі анлайн-дадатак, які дазваляў збіраць подпісы. Толькі калі адначасова задзейнічаны тры гэтыя механізмы, дазваляе дасягнуць нейкага выніку.

РР: Думаеце, вынік будзе, і вы рэальна маеце хоць нейкія шанцы назбіраць 100 тысяч подпісаў?

Сяргей Чэрачэнь: Я ведаю, што людзі на маю кандыдатуру рэагавалі дастаткова нармальна. І магу дакладна сказаць, што мая медыйнасць вырасла ў разы. Гэта ўжо вынік.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя