У Францыі людзі вяртаюцца ў офісы і робяць планы на летні адпачынак



Робяць смелыя планы на летні адпачынак у Еўропе ды вяртаюцца ў офісы ў Францыі.

Так выглядае жыццё ў вачах беларускі Крысціны Сацкевіч, што знаходзіцца ў Французскай рэспубліцы ўжо дваццаць гадоў. Каранцін тут практычна нічым не адрозніваўся ад любой іншай еўрапейскай краіны, — распавяла сама суразмоўца:

– У прынцыпе, можна сказаць, што наша жыццё было дастаткова моцна зменена. Эпідэмія вельмі моцна паўплывала на жыццё кожнага. Зараз у нас скончыўся каранцін. Адзінае абмежаванне, якое ў нас існуе, датычыцца таго, што мы не маем права збірацца больш за дзесяць чалавек разам у адзін час. І мы не маем права на працы хадзіць без масак і знаходзіцца блізка адзін ад аднаго.

Нягледзячы на такое пазітыўнае бачанне сітуацыі, ў Францыі выздаравела толькі палова з тых, хто меў станоўчы тэст на каронавірус. Агулам пацверджана 159 тысяч выпадкаў, ужо здаровыя — амаль 74 тысячы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя