Расейскія турфірмы арганізуюць туры ў „Наваросію”



Расейскія турыстычныя фірмы адвязуць у «Наваросію» за дзве тысячы даляраў. Без гарантыі вяртання, паведамляе izvestia.ru. 

Ex7487 22

Адна з маскоўскіх кампаній прыступіла да арганізацыі тураў на тэрыторыі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Паездка на чатыры дні каштуе 2-3 тысячы даляраў, у залежнасці ад складанасці маршруту. Усе жадаючыя з’ездзіць у „Наваросію” павінны будуць перад ад’ездам падпісаць адпаведныя паперы, якія здымуць адказнасць з турагенцтва. Турысты будуць перасоўвацца ў бронемашынах, у якасці кіроўцы і гіда – мясцовыя жыхары.

У самой Украіне некаторыя прадпрымальныя асобы таксама негалосна прапануюць замежнікам туры ў зону антытэрарыстычнай аперацыі. Кошт – да тысячы даляраў.

Фота izvestia.ru