Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Беластоку
Беларускі дом у Варшаве абвясціў марафон салідарнасці і падтрымкі „Лісты салідарнасці” для палітвязняў у Беларусі. Ужо падпісаныя паштоўкі ў Варшаве, а ў панядзелак 22 чэрвеня будуць падпісваць паштоўкі ў Беластоку.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе вул. Piotrkowska 2a lok. 3, Беласток, 22 чэрвеня а 18:00 (да 20:00), дзе ўсе ахвотныя змогуць падпісаць паштоўкі для адпраўкі палітвязням у Беларусі, арыштаваным з-за сваёй грамадска-палітычнай актыўнасці.
У Менску аўтарытарныя ўлады пачалі новую хвалю рэпрэсій у сувязі з так званымі прэзідэнцкімі «выбарамі», якія прызначаныя на 9 жніўня, і ўжо на этапе збору подпісаў улады сталі саджаць актывістаў за краты. Міліцыя затрымала некалькі дзясяткаў чалавек: незалежных блогераў, апазіцыйных палітыкаў і прыхільнікаў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Перадвыбарныя рэпрэсіі былі асуджаныя краінамі Еўрапейскага Звяза, Вялікабрытаніяй, ЗША і Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).
Фота: facebook.com