Фёдар Петрусевіч: Людзей трымаюць у няведанні



Колькі хворых на каронавірус у Берасцейскай вобласці ніхто не ведае, і дадзеныя не агучваюцца.

Колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 стала таямніцай на ўзроўні вобласці, людзей трымаюць у няведанні адносна ўласнага ж здароўя, – адзначыў прадстаўнік аргкамітэту па стварэнні партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Фёдар Петрусевіч:

– Стаўленне да чыноўнікаў, якіх прызначае кіраўнік дзяржавы, вельмі такое негатыўнае. Гэта, як правіла, людзі хлуслівыя, яны падпарадкаваныя камусьці, аказваюць ціск на лекараў, медсёстраў, мы гэта ведаем. Мы ведаем, што Беларусь не была ўвогуле гатовая, у рэгіёнах ніякай камп’ютарнай тамаграфіі няма, ніхто туды не павядзе, ніхто не робіць тэсты. Людзі хварэюць.

Фёдар Петрусевіч звярнуў увагу, што асабліва занепакоенасць выклікаюць тыя асобы, што з’ўляюцца кантактамі першага ды другога ўзроўняў, паколькі яны не знаходзяцца на ізаляцыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце