Анаіс Марын: Жаданне захаваць уладу падрывае сістэму свабоднага выбару



Чарговы дзень у Менску скончыўся затрыманнямі на месцы збору подпісаў за вылучэнцаў ля гарадской філармоніі.

Сваю заклапочанасць сітуацыяй у Беларусі выказала спецдакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын. Яна паўдзельнічала ў онлайн-сустрэчы з загалоўкам: «Новая хваля рэпрэсіяў: што будзе з выбарамі?»

– Ні адна краіна на Еўразійскім кантыненце не карысталася такой пільнай увагай. Відавочна, што сітуацыя зараз усіх хвалюе. Прававое інстытуцыянальнае асяроддзе застаецца варожым да іншадумцаў і неабгрунтавана абмяжоўвае грамадзянскія і палітычныя правы. Доўгі час людзі ў Беларусі баяцца, журналісты і блогеры якраз складаюць значную частку арыштаваных людзей у апошнія тыдні. Такія парушэнні, якія сведчым да пачатку перадвыбарчай кампаніі, уяўляюць сабой узмацненне ўжо існуючых раней адмоўных тэндэнцый.

Штогод Савет па правах чалавека выдае рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі. Адна з галоўных рэкамендацый Савету – правесці поўную выбарчую рэформу ў краіне. Аднак такія прапановы беларускімі ўладамі адхіляюцца.

Беларускае Радыё Рацыя