Берасцейскія кавярні паступова пачынаюць выходзіць з крызісу
Паступовы выхад з крызісу пачынаюць берасцейскія кавярні. Але каб праца цалкам нармалізавалася, неабходна некалькі месяцаў. У гэтым перакананы дырэктар па развіцці сетцы берасцейскіх кавярняў Paragraph Зміцер Чоўган.
Бізнэсоўца адзначыў, што людзі стаміліся сядзець дома — таму выходзяць часцей на каву:
– Вельмі павольна пачалася станоўчая тэндэнцыя, у прынцыпе, людзі пакрыху пачынаюць вяртацца. Асабіста мне падаецца, што людзі ўжо проста стаміліся самаізалявацца, плюс добрае надвор’е. Напэўна, страх ужо прытупіўся, стомленасць ад сітуацыі стала больш вострай, і таму людзі пачынаюць наведваць такія месцы.
Паводле Змітра Чоўгана, пакуль рана казаць пра тое, ці вырасце попыт па завяршэнні эпідэміі да роўню, што быў да яе. Але бізнэсовец настройваецца на лепшае.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота з Фэйсбук