Лідары Азербайджана, Туркменістана і Арменіі не паедуць на парад у Маскву
Прэзідэнты Туркменістана і Азербайджана і прэм’ер-міністр Арменіі адмовіліся ад прыезду на парад у Маскву. У двух выпадках з трох гэта патлумачылі каронавірусам, у трэцім — каранціннымі мерамі з гэтай прычыны.
Так лідар Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў патлумачыў адмову ад паездкі тым, што 29 чэрвеня яму споўніцца 63 гады. У Туркменістане гэта лічыцца дасягненнем узросту прарока Мухамеда — важнай падзеяй, якую адзначаюць у коле родных і сваякоў. Але пасля паездкі яму давялося б сядзець на каранціне. Армянскі прэм’ер Нікол Пашыньян спаслаўся на цяжкую сітуацыю з каронавірусам у краіне. Кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў, які раней пацвярджаў удзел у парадзе, таксама адмовіўся ад паездкі. Парад Перамогі запланаваны ў Маскве на 24 чэрвеня. Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заяўляў, што гатоўнасць прыехаць на яго выказалі кіраўнікі 12 дзяржаў, у асноўным з краін СНД. Сярод іх —Аляксандр Лукашэнка.
Фота: ria.ru