Акцыя ў падтрымку Яўгена Васьковіча
Сёння, 16-га чысла, у традыцыйны Дзень Салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі, пройдзе акцыя ў падтрымку Яўгена Васьковіча. Усе неабыякавыя грамадзяне запрашаюцца а 18:30 у офіс прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці ў Менску на вуліцы Кульман, 4, каб падпісаць віншавальныя паштоўкі палітвязню Яўгену Васьковічу.
Малады чалавек асуджаны на сем гадоў зняволення за хуліганскія дзеянні ў дачыненні будынка КДБ у Бабруйску. За тры гады ён адбыў больш за 200 дзён у карцэры. Больш за год яму не давалі спаткацца з маці. Праваабаронцы лічаць пакаранне для Васьковіча празмерным, і далейшае яго ўтрыманне за кратамі – палітычна матываваным.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота abc-belarus.org