Зянон Пазьняк: Масавае галасаванне – найлепшая сітуацыя для абвяшчэння „перамогі” Лукашэнкі



Зянон Пазьняк звярнуўся з лістом да сябраў КХП-БНФ. У ім ён аналізуе апошнія падзеі ў Беларусі датычна бягучай выбарчай кампаніі. У лісце гаворыцца наступнае:

„Учарашні вулічны пратэст ў Менску (18-06-2020) супраць арыштаў ўдзельнікаў выбарчага працэсу засьведчыў, што людзі салідарызуюцца супраць улады вар’ята. Ня хочуць яго ва ўладзе. Адначасна сітуацыя паказвае, што ініцыятыва пераходзіць да Масквы. Раскручаная альтэрнатыва – маскоўская (Бабарыка, Цапкала). Людзі, якія на вуліцы пляскалі ў ладкі, гатовыя ісьці галасаваць на псэўдавыбары (прытым за любую кандыдытуру акрамя Лукашэнкі, шмат хто за Бабарыку).

Масавае галасаваньне ёсьць найлепшая сітуацыя для абвяшчэньня „перамогі” Лукашэнкі з неабвержнай фармальнай аргумэнтацыяй (бо тайнае галасаваньне як факт законна адбылося, яўка была забясьпечана, астатняе – рашэньне ЦВК). Наконт 3% – гэта для жартаў. Прапаганда ўжо стварыла іншую сітуацыю. Аб’яўлена, што толькі подпісаў за вылучэньне узурпатар сабраў паўтара мільёны. Масавыя пратэсты тым часам фармальна будуць мець у гэты момант незаконны характар. Тут аргумэнт для ўжываньня сілы. Падвойная небясьпека: – разгром грамадзтва; – умяшаньне („дапамога”) Масквы (паколькі пратэсты правакатары арганізуюць за маскоўскую альтэрнатыву).

Наша пазыцыя (накіраваная на непрыход людзей на галасаваньне і калі галасаваць ня прыйдуць) пазбаўляе рэжым фармальных аргумантаў для ўжываньня сілы, дае магчымасьць беларусам законна і масава патрабаваць новых выбараў. (Замест првакацыйных дэманстрацый за маскоўскую альтэрнатыву).

Для посьпеху гэтай беларускай пазыцыі патрэбна масавая нацыянальная беларуская сіла (тыпу БНФ 90-х). Яе няма. Яна, практычна, зьнішчана ў 1999 годзе. Надзея будзе на беларускую салідарнасьць і самаарганізацыю людзей.

Застаюцца вялікія шанцы ў Масквы здамінаваць цяперашнія псэўдавыбары ў Беларусі і павярнуць на свой сцэнар.

Аднак (што крыху парадаксальна), гэта шмат будзе залежыць ад рашэньня Лукашэнкі-Ярмошынай наконт газпрам-гэбоўскіх прэтэндэнтаў. Ёсьць прыблізна пяць варыянтаў рашэньня. Памылка ўзурпатара можа паправіць альбо пагоршыць становішча”.