„Ягелонія” сенсацыйна абыграла „Легію”



На старце вясенняга раўнда чэмпіяната Польшчы па футболе каманда Міхала Пробежа перамагла лідара – варшаўскую «Легію». На дубль Гаёса і адзін гол Тучынскага «Легія» адказала толькі адным мячом Пінту. Перамога дазволіла «Ягелоніі» скараціць адставанне ад варшаўскай дружыны да 3 ачкоў і ўскочыць на трэцюю пазіцыю турнірнай табліцы. За каманду яшчэ не быў заяўлены гарадзенец Павел Савіцкі, а вось былы паўабаронца «Нёмана» Ігара Тарасаўс правёў усе 90 хвілін паядынку.

Беларускае Радыё Рацыя