Сілавікі збілі берасцейца па дарозе ў Следчы камітэт
Спачатку некалькі гадзінаў у Ленінскім РАУС, а потым – яшчэ некалькі гадзінаў у Следчым камітэце пратрымалі аднаго з удзельнікаў берасцейскай акцыі салідарнасці.
Сілавікам падалося, што Міхаіл Грэбень кідаў камяні ў прадстаўнікоў праваахоўных органаў, – распавёў сам суразмоўца:
– Затрымалі мяне прыкладна каля дзевяці гадзінаў, павезлі ў Ленінскі РАУС, там нічога не казалі, мы чакалі вось гэтых амапаўцаў у цывільным, якія мяне канкрэтна затрымалі. Адвезлі мяне потым у Следчы камітэт і, калі «грузілі» у «бус», пачалі збіваць. Гэта было па дарозе з Ленінскага РАУС у Следчы камітэт.
На дадзены момант на Міхаіла Грэбня складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Але канкрэтны артыкул невядомы. Таксама невядома, ці будзе весціся следства.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце