Майк Пампеа: „Рада ААН па правах чалавека – гэта рай для дыктатараў і тых, хто ім патурае”



ЗША раскрытыкавалі рэзалюцыю Рады ААН па правах чалавека, якая асудзіла „сістэмны расізм і паліцэйскі гвалт”. Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа назваў гэты дакумент, прыняты 19 чэрвеня пасля гібелі ў Міннеаполісе афраамерыканца Джорджа Флойда „ханжаскім”.

Радзе ААН па правах чалавека варта лепш сканцэнтравацца на сістэматычных праявах расавай дыскрымінацыі ў такіх краінах, як Куба, Кітай і Іран, заявіў кіраўнік Дзярждэпу ў суботу, 20 чэрвеня.

Пасля падзей у Міннеаполісе рэзалюцыю аб асуджэнні сістэмнага расізма і паліцэйскага гвалту вынеслі на эскстраннае абмеркаванне некалькі афрыканскіх краін. У Радзе ААН па правах чалавека яна была прынятая аднагалосна.

Пачаткова яе фармулёка была вельмі жорсткай. У дакуменце было патрабаванне правесці незалежную міжнародную праверку выпадкаў прымянення паліцыяй гвалту ў дачыненні афраамерыканцаў у ЗША. Аднак паступова многія вострыя моманты ў тэксце дакумента былі згладжаны, што выклікала крытыку з боку пэўных праваабарончых груповак.

Паводле інфармацыі AFP, праваабаронцы вінавацілі Вашынгтон у тым, што ён рабіў ціск на іншыя краіны, каб дамагчыся змякчэння фармулёвак рэзалюцыі. У заяве Майка Пампеа, якую ён назваў „Пра крывадушнасць Рады ААН па правах чалавека”, гаворыцца, што актуальныя дыскусіі, якія пачаліся ў ЗША пасля гібелі Джорджа Флойда, з’яўляюцца „знакам сілы і спеласці” амерыканскай дэмакратыі.

„Калі б Рада па правах чалавека захоўвалася сумленна, яна б прызнала моцныя бакі амерыканскай дэмакратыі і прымусіла б аўтарытарныя рэжымы па ўсім свеце ўзяць амерыканскую дэмакратыю за ўзор”, – заявіў дыпламат. Пры тым Пампеа падкрэсліў, што лічыць правільным прынятае адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў 2018 годзе рашэнне выйсці з Рады ААН па правах чалавека, якую ён назваў „раем для дыктатараў і дэмакратый, якія ім патураюць”, піша  The Washington Post.

Беларускае Радыё Рацыя