Хто стане прэзідэнтам Польшчы?



Апошняе апытанне IBRIS для партала Wirtualna Polska паказвае, што змаганне за галасы будзе працягвацца да канца выбарчай кампаніі. Калі б другі тур адбыўся ў нядзелю, Анджэй Дуда не мог бы быць упэўнены ў пераабранні. Рафал Тшаскоўскі мае вялікі шанец на перамогу.

45,6% працэнтаў падтрымкі ў Анджэя Дуды, 45,5% у Рафала Тшаскоўскага. Менавіта такія вынікі апытання прадастаўляюцца адносна другога тура прэзідэнцкіх выбараў.

Дуда і Тшаскоўскі павінны змагацца за 5,4% рэспандэнтаў, якія не вызначыліся. Заяўляе пра свой удзел у выбарах другога тура (адбудуцца 12 ліпеня), але не ведаюць за каго прагаласуюць 3,5%. Рэспандэнты кажуць, што не хочуць галасаваць ні за кандыдата ад ПіС, ні за кандыдата ад Грамадзянскай кааліцыі. У параўнанні з мінулым тыднем вынікі Дуды і Тшаскоўскага зраўняліся.

Беларускае Радыё Рацыя