У склад участковых камісій вылучана 70 тысяч чалавек



У склад 5.723 участковых выбарчых камісій вылучана 70.190 чалавек. Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце Цэнтрвыбаркама. З палітычных партый найбольшая колькасць прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій вылучаная Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці — 1.294 чалавекі (1,84%). Камуністычная партыя вылучыла 967 чалавек (1,38%), ‘Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 212 (0,30%), Аб’яднаная грамадзянская партыя — 212 (0,30%), Партыя БНФ — 109 (0,16%), Рэспубліканская партыя — 59 (0,08%), Ліберальна-дэмакратычная партыя — 37 (0,05%), партыя „Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” — 6 (0,01%), Беларуская патрыятычная партыя — 1 (0,001%). Сярод грамадскіх арганізацый найбольшую колькасць прадстаўнікоў вылучыла Федэрацыя прафсаюзаў — 9.537 (13,6%). Ад ГА „Белая Русь” вылучаны 4.661 чалавек (6,6%), БРСМ — 4.618.

Участковыя выбарчыя камісіі павінны быць сфармаваныя не пазней за 24 чэрвеня. Прэзідэнцкія выбары пройдуць 9 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя