Адкрываецца рэгулярны рух электрацягнікоў Светлагорск – Жлобін – Менск



21 чэрвеня ў першы рэйс па гэтым маршруце адправіўся цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 754 Светлагорск-на-Бярэзіне — Менск. Са Светлагорска ён адправіўся ў 19:04, прыбыў у сталіцу ў 21:44 і далей будзе курсіраваць па пятніцах, суботах і нядзелях, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

З Менска цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 754 Менск — Светлагорск-на-Бярэзіне адправіцца 26 чэрвеня ў 15:50, прыбудзе ў Светлагорск у 18:47 і далей таксама будзе курсіраваць па пятніцах, суботах і нядзелях.

Штодзённы цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 756 Менск — Светлагорск-на-Бярэзіне адправіўся з Менска 21 чэрвеня ў 20:48 і прыбыў у Светлагорск у 23:47. У адваротным кірунку цягнік адправіўся са Светлагорска 22 чэрвеня ў 5:01 і прыбыў у Менск у 7:53.

Па маршруце Светлагорск — Жлобін — Менск гэтыя цягнікі будуць рабіць прыпынкі на станцыях Жлобін, Бабруйск, Асіповічы-1, Пухавічы.

Кошт праезду на электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПР па дадзеным маршруце складае 9 рублёў 4 капейкі. Праязныя дакументы (квіткі) можна аформіць у адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (pass.rw.by), у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў чыгуначных касах.

zviazda.by