Пагоня БАТЭ
Барысаўскі БАТЭ працягвае пагоню за менскім “Дынамам”. У першым матчы 18 тура футбольнага першынства чэмпіёны краіны ў гасцях адолелі “Слуцк” – 3:1. Матч прайшоў у досыць сумбурным змаганні. Лік наўпрост з кутняга ўдару адкрыў Максім Валадзько – мяч дзіўным чынам мінуў усіх і праслізнуў у сетку. Гаспадары хутка адыграліся – гэта японскі легіянер Ёсуке Сайта на 21-й хвіліне скарыстаўся памылкай галкіпера Сяргея Чэрніка. Яшчэ праз два абароты секунднай стрэлкі досыць кур’ёны мяч галавой забіў Віталь Радзівонаў. А замацаваў перамогу БАТЭ ў самым канцы сустрэчы Сяргей Крывец. Такім чынам БАТЭ параўняўся з менскім “Дынамам” – у клубаў па 41 ачку, але сталічнікі маюць гульню ў запасе. Сёння пройдзе спатканне наваполацкага “Нафтана” і бабруйскай “Белшыны”, а ў нядзелю – яшчэ чатыры матчы 18 тура. Беларускае Радыё Рацыя