Ігар Стасевіч 5-ы раз у сезоне увайшоў у зборную тура



Паўабаронца барысаўскага БАТЭ Ігар Стасевіч у пяты раз уключаны ў зборную тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. Акрамя капітана барысаўчан у лік 11 лепшых футбалістаў 14-га тура патрапіў яго партнёр па камандзе Яўген Яблонскі. Таксама двума гульцамі прадстаўлены яшчэ два клуба: берасцейскае „Дынама” – Кірыл Печэнін, Дзяніс Лапцеў, гарадзенскі „Нёман” – Павел Забелін і Андрэй Васільеў. Акрамя іх у сімвалічную зборную мінулага тура ўключаны Раман Сцяпанаў ( „Рух”, Берасце, Габрыэль Рамас („Тарпеда-БелАЗ”, Жодзіна), Арцём Скітаў („Віцебск”), Дэніс Тэцет („Славія”, Мазыр) і Ігар Кузьмянок („Іслач”, Менскі раён).

Французскі цэнтравы Аляксандры Гаўрылавіч перайшоў з „Цмокi-Менск” у „Ніжні Ноўгарад”

Цэнтравы баскетбольнага клуба „Цмокi-Менск” француз Александры Гаўрылавіч пакінуў беларускую сталіцу і мае намер правесці наступны сезон у складзе іншага клуба Адзінай лігі ВТБ – расейскага „Ніжняга Ноўгарада”. Александры Гаўрыловіч прыйшоў у „Цмокi” год таму. У мінулым сезоне ён правёў 15 матчаў у Адзінай лізе ВТБ, набіраючы ў сярэднім па 12,2 ачка за гульню, у розыгрышы Кубка ФІБА-Еўропа адыграў у 13 паядынках пры сярэдняй выніковасці 13,9 ачкі. Раней склад „цмокаў” пакінулі Бранка Міркавіч, які перайшоў у літоўскі „Пьено Жвайшждэс”, а таксама Віталь Лютыч, які вырашыў працягнуць гульнявую кар’еру ў „Самары”, якая выступае ў расейскай суперлізе.

Міхаіл Захараў расказаў, навошта зборнай патрэбны канадскі брамнік

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў заявіў у інтэрв’ю «Спорт-кадру», што нацыянальнай камандзе патрэбны канадскі брамнік менскага «Дынама» Дэні Тэйлар. «Ён патрэбен краіне! Таму што ў нас няма ні першага, ні другога, ні трэцяга брамніка. У яго калісьці былі добрыя паказчыкі – у „Дынама” Тэйлар атрымаў 12 перамог запар. Ён нам дапаможа – гэта адназначна. Як і Парэ, і Прынс. Джэф Плат дапамагае маладым, спрабуе размаўляць па-расейску. Добры хлопец. І Нік Бэйлен таксама дасылае вынікі тэстаў. Паглядзім, як далей будзе, але хлопцы дапамогуць адназначна», – сказаў Захараў. Адзначым, што 34-гадовы Тэйлар у мінулым сезоне стаў горшым брамнікам КХЛ, адбіўшы толькі 86,7% кідкоў у 20 гульнях.

«Барселона» перамагла «Атлетык» у матчы Прыклады

У матчы 31-га тура чэмпіянату Іспаніі «Барселона» перамагла «Атлетык» з лікам 1:0. Адзіны гол быў забіты на 71-й хвіліне. Аўтарам забітага мяча стаў Іван Ракіціч, якому асіставаў Ліянэль Месі. «Барселона», набраўшы 68 ачкоў, выйшла на першае месца ў турнірнай табліцы іспанскага нацыянальнага чэмпіянату, апярэдзіўшы «Рэал» на тры ачкі, але ў мадрыдскай каманды ёсць яшчэ гульня ў запасе. У наступным туры «Барселона» на выездзе сустрэнецца з «Сельтай».

Васіль Хамутоўскі эмацыйна выказаўся пра будучыя выбары і прывёў цытату Оруэла

Трэнер берасцейскага «Дынама» і былы брамнік зборнай Беларусі Васіль Хамутоўскі заклікаў правесці празрыстыя і сумленныя выбары.

«За тыя гады, што гуляў і жыў у Еўропе, прасякнуўся адным – паважай сябе і навакольных. Паважай сваё меркаванне і пазіцыю іншых! Усё роўна, якая ў яго ці ў цябе пасада і становішча. Мы ўсе Асобы! Жадаю, каб кожны меў сваё меркаванне і свабоду яго выказаць! Я за празрыстыя і сумленныя выбары!» – напісаў Хамутоўскі на сваёй старонцы ў Instagram. Адзначым, што раней падзеі, звязаныя з арыштам прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыкі, пракаментавала былы прэс-сакратар берасцейскага «Дынама» Вольга Хіжынкова. «Чаго варта свабода, калі любая ня супадаючая з афіцыйнай кропка гледжання лічыцца дыверсіяй і правакацыяй, – напісала Хіжынкова ў Facebook, прымацаваўшы спасылку на петыцыю з патрабаваннем вызваліць экс-банкіра.

Першая ракетка свету Новак Джокавіч заразіўся каронавірусам

Тэст на каронавірус сербскага тэнісіста Новака Джокавіча даў станоўчы вынік, паведамляе ТАСС. У жонкі Джокавіча Алены таксама знойдзены каронавірус, тэсты дзяцей паказалі адмоўны вынік. На мінулым тыдні лідар рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў Новак Джокавіч прымаў удзел у выставачным турніры ў Задарэ, у двух удзельнікаў якога таксама выявілі каранавірус: у балгарына Грыгора Дзімітрава і харвата Борна Чорыча.

Беларускае Радыё Рацыя