Полацкі мост праз Дзвіну набудзе другое жыццё
У Полацку працягваюцца працы па рэканструкцыі аўтамабільнага маста праз Дзвіну. Мост плануецца пашырыць на 2 м – да 9 м. Яго даўжыня складзе 270 м. Акрамя палос для руху аўтамабіляў з’явяцца дарожкі для пешаходаў і веласіпедыстаў.
Мост быў пабудаваны ў 1934 годзе. Капітальна яго не рамантавалі, толькі некалькі разоў паднаўлялі.
Рух па мосце перакрылі 8 кастрычніка 2019 года.
Аўтамабільны рух у Полацку цяпер адбываецца праз новы мост, які выходзіць на вуліцу Максіма Багдановіча ў мікрараёне Аэрадром.
На аб’екце працуюць мантажнікі, бетоншчыкі, арматуршчыкаў, зваршчыкі з віцебскага МСУ №5 – структурнага падраздзялення найбуйнейшага спецыялізаванага прадпрыемства ААТ «Мостабуд», які выступае генеральным падрадчыкам будаўніцтва.
Здаць мост у эксплуатацыю плануюць у лістападзе гэтага года.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Васіль Кроква