Удзельнікаў акцый салідарнасці працягваюць судзіць



Пасля акцый салідарнасці з затрыманымі ў межах крымінальных справаў Віктарам і Эдуардам БабарыкамСяргеем Ціханоўскім і яго паплечнікамі, пачынаючы з 22 чэрвеня ў розных гарад краіны праходзяць суды над удзельнікамі гэтых акцыі.

Шэраг судоў запланаваны і на 24 чэрвеня.

Гомель

У 11.30 суд Цэнтральнага раёна Гомеля працягнуў слуханні па справе Уладзіслава Труханава. Спачатку яго вінавацілі ў непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы (арт. 23.4 КаАП), але ў судзе пратакол перапісалі “на ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” (арт. 23.34 КаАП) за ўдзел у акцыі 19 чэрвеня.

Два супрацоўнікі АМАПу, якія выступалі сведкамі на судзе, давалі супярэчлівыя паказанні: называлі не тое месца і час затрымання Уладзіслава.

Аднак суддзя Віктар Казачок вырашыў, што Уладзіслаў Труханаў вінаваты ў здзяйсненні правапарушэння, якое ставілася яму ў віну, і прызначыў пакаранне ў выглядзе арышту на 15 сутак.

Маладэчна

У 10 гадзін раніцы распачаўся працэс над Мікалаем Алейнікам. Яго збіраліся асудзіць у панядзела, але прама ў суд выклікалі хуткую дапамогу, бо затрыманы стаў дрэнна сябе адчуваць. Мужчыну вінавацяць адразу па двух артыкулах КаАП – за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы.

Таксама быў перанесены разгляд справы і ў дачыненні да Андрэя Багамолава, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Плануецца, што судзіць яго будуць 24 чэрвеня ў 15.00. 

Слонім

У судзе Слонімскага раёна ў 9.30 пачаліся паседжанні па справах затрыманых удзельнікаў “ланцугу саліданрасці”. Сярод асобаў, у дачыненні якіх былі складзеныя пратаколы, Дзмітрый і Вольга Наўгародскія.

Яшчэ як мінімум тры чалавекі, на якіх былі складзеныя пратаколы ў суботу, таксама чакаюць суду. 

Віцебск

На 15 гадзін 24 чэрвеня прызначаны суд над доўгатэрміновай назіральніцай кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” Ірына Траццяковай. Яе затрымалі ўвечары 21 чэрвеня на выхадзе з дому, адвезлі ў РАУС, дзе склалі пратакол за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 

spring96.org