У выбарчыя камісіі Наваградка незалежныя назіральнікі не дапушчаны
На пасяджэнні Наваградскага райвыканкаму па адборы сяброў участковай камісіі № 8 ніводзін незалежны вылучэнец не прайшоў.
Тое ж тычыцца і астатніх камісій: без абмеркавання былі адхілены менавіта кандыдатуры самавылучэнцаў, якія самастойна збіралі подпісы. Фрагмэнт трансляцыі з галасавання:
– У склад камісіі №8 г. Наваградка ўвайшлі 19 чалавек. З іх дапушчаных вылучэнцаў – 12 асобаў, двое адхілены. З вылучаных кандыдатаў: 8асобоў накіраваны ад грамадскіх арганізацый: БРСМ, Чырвоны Крыж, „Беларускі Саюз саюз жанчын”. Двое сабралі подпісы ад грамадзян, яшчэ два вылучаны адпрацоўных калектываў.
Большасць адабраных сяброў участковай выбарчай камісіі працуе ў адным месцы – Наваградскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Сярод станоўчых якасцяў такіх вылучэнцаў быў названы «творчы падыход да працы».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: korelichi.by