Гол Дэніса Тэтэха прызнаны самым прыгожым



Форвард мазырскай „Славіі” Дэніс Тэтэх стаў аўтарам самага прыгожага гола 14-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. У хатнім матчы са „Смалявічамі” легіянер на 55-й хвіліне эфектным ударам замкнуў верхавую перадачу, прынёсшы перамогу мазыранам – 2:1, пасля чаго заўзятары прызналі гэты гол самым прыгожым у мінулым туры.

Лепшым гульцом мінулага тура стаў абаронца „Іслачы” Ігар Кузьмянок.

Віктар Ганчарэнка трэніруе дзяцей у Беларусі

Сын беларускага настаўніка ЦСКА Віктара Ганчарэнкі Арцём апублікаваў відэа трэніроўкі ў двары свайго дома ў Беларусі. У роліку, які апублікаваны ў сторыз інстаграма сябар Арцёма трэніруе ўдары па браме. Трэнерскую ўстаноўку хлопчыку, мяркуючы па голасе, дае Ганчарэнка-старэйшы. СМІ паведамлялі, што Ганчарэнка падаў у адстаўку пасля паразы ад „Зеніта” з лікам 0:4. Расейская прэса адзначала, што спецыяліст пакінуў размяшчэнне маскоўскага клуба і з’ехаў у Беларусь.

Фанаты чакалі гэтага 30 гадоў! «Ліверпуль» – чэмпіён Англіі

Напярэдадні адбылося тое, чаго фанаты ангельскага «Лівэрпуля» чакалі апошнія 30 гадоў, – каманда нарэшце-то стала чэмпіёнам Англіі.

Сёлета «Ліверпуль» мог стаць чэмпіёнам яшчэ ў сакавіку, але ўмяшалася пандэмія каронавіруса. Таму перамогу футбалісты святкуюць толькі ў канцы чэрвеня. Лёс чэмпіёнства вырашыўся датэрмінова ў 31 туры. «Ліверпуль» пераканаўча перамог «Крыстал Пэлас» з лікам 4:0 і чакаў выніку гульні «Чэлсі» – «Манчэстар Сіці». «Гараджане», якія ідуць на другім месцы, у гэтым матчы прайгралі, застаўшыся з 63 ачкамі, а значыць, нават пры ўмове перамог ва ўсіх астатніх матчах, яны атрымаюць максімум 84 ачкі. Тады як у «Ліверпуля» ужо зараз 86.

«Ліверпуль» усталяваў рэкорд ангельскай Прэм’ер-лігі, стаўшы чэмпіёнам за сем тураў да канца сезона. «Чырвоныя» пабілі рэкорд «Манчэстар Сіці» і «Манчэстар Юнайтэд», якія станавіліся чэмпіёнамі Англіі за пяць тураў да канца сезона ў 2018 і 2001 гадах адпаведна.

„Стайкі” з ліпеня пачнуць прымаць больш спартоўцаў

Спартовы комплекс „Стайкі”, загружанасць якога з-за пандэміі каронавіруса цяпер складае 50%, з ліпеня пачне прымаць больш спартоўцаў. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў дырэктар цэнтра Мікалай Палазнік. „Пражываюць каля 200 чалавек: спартоўцы, трэнеры і персанал каманд па розных відах спорту. Міністэрства спорту і турызму распрацавала сістэму мер па прадухіленні каронавіруса – працуем строга па іх рэкамендацыях. Загрузка цяпер складае 50%. Аднак у сувязі з падрыхтоўкай да Гульняў краін СНД у Казані з ліпеня плануем паступова павысіць гэты паказчык да 70-75%. Меры засцярогі пры гэтым будуць захоўвацца „, – адзначыў ён.

Беларускае Радыё Рацыя