Крыніца Караткевіча



Думаю пра крыніцу, якая была ў Воршы на прыканцы вуліцы Караткевіча, а тады Касманаўтаў.

Я памятаю яе з у 70-ых гадоў, а з’явілася яна, напэўна, раней. Іх шмат было ўзджоўж Дняпра. 

Крыніца на самым беразе Дняпра.

Там было такое месца, дзе стаялі лодкі-пласкадонкі.

У бераг быў ўкапаныя вялікі ланцуг, а да яго малымі ланцугамі прымацоўвалі лодкі. Заўсёды лодак было каля пяці.

Дно-каменьчыкі, вада ў тым месцы вельмі халодная (на і цяпер там такая), бачныя бурбалкі ад падводных крыніц. „Ключы” – так казалі пра іх.

Крыніца была на беразе – з яе ваду можна і піць і набіраць, як з маленькай студні.

Пасля ўсё знікла.- лодкі, вялікі ланцуг, крыніца. Але думаю, што не зусім зніклі, а проста пад зямлёй цяпер.

Там шмат рознага жалеззя валялася пасля o 80-ыя гады – рэшткі парэзанай на кавалкі баржы, на якой я асэнсоўвала смерць Караткевіча ў 1984 годзе. Фрагменты цеплаходаў „Ока” і „Волга”.

Цяпер там проста трава, лодак даўно няма.

Мне здаецца, што крыніцу можна аднавіць.

Адкапаць.

 Гэта не плач па крыніцы, якую ніхто не нішчыў адмыслова, а ідэя аднаўлення.

Крыніца не знікла яна ёсць – толькі трэба падумаць як яе аднавіць, можа нават у межах адзначэння 90-ых угодкаў Караткевіча.

І факт, што тую крыніцу Уладзімір Караткевіч бачыў і піў з яе – міма яе не пройдзеш, калі спускацца да ракі па вуліцы Караткевіча (Касманаўтаў). Памятаеце, як у вершы: „Вуліца Касманаўтаў збягае ў лагчыну з гары. Вытокі яе – у горадзе, вусце яе – у Дняпры”.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ