Іна Соркіна: У ГрДУ некаторыя тэмы ўжо няма каму распрацоўваць



У заняпадзе навуковае даследаванне культуры і быту жыдоў Беларусі ў Купалаўскім універсітэце Гародні. Некаторыя праекты, якія вялі навукоўцы, – згорнуты адміністрацыяй, не дасягнуўшы мэты. Сум выклікае цяперашні падыход па выкананні гэтых тэмаў у Іны Соркінай – дацэнта, кандыдата гістарычных навук, якая летась была несправядліва пазбаўленая пасады ў Гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

– Якасць выканання гэтых тэмаў такая, што ствараецца ўражанне – нікога гэта не цікавіць. Галоўнае – зрабіць справаздачу. А сапраўдную, аб’ектыўную навуковую экспертызу, здаецца, ніхто і не робіць. Гэтая тэма падтрымліваецца асобнымі гісторыкамі, якія сёння ўжо не працуюць у Гарадзенскім універсітэце. Таму гэтую тэму няма каму там распрацоўваць.

У планах Іны Соркінай дзве кнігі. Адна з іх – навуковая манаграфія, прысвечаная Гародні, выйдзе ў суаўтарстве. Другая – “Нарысы гісторыі мястэчак Беларусі”, больш лёгкі варыянт манаграфіі, якая пабачыла свет у 2010-м годзе.

Sorkina_Ina

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота t-styl.info