Уладзімір Макей: На выбары ўплываюць праз правакацыйныя фэйкі ў СМІ
«Інфармацыя, якой валодае МЗС, дазваляе меркаваць аб тым, што некаторыя рэчы не могуць узнікнуць спантанна, а яны арганізаваныя», – заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Гэтак ён пракаментаваў выказванні Лукашэнкі наконт замежнага ўмяшання ў прэзідэнцкую кампанію. Пры гэтым міністр нечакана пахваліў і пагадзіўся з Зянонам Пазьняком, які лічыць, напрыклад, Віктара Бабарыку прамаскоўскім кандыдатам.
– Ведаеце, некаторыя вашыя калегі з незалежных СМІ, тэлеграм-каналаў, неафіцыйна, так сарамліва нам гавораць, што нам прапаноўваць пэўныя сумы за тое, каб размясцілі інфармацыю адпаведнага зместу, не буду называць прозвішча. Ведаеце, мне вельмі спадабаліся ацэнкі Зянона Пазьняка сітуацыі ў Беларусі і некаторых кандыдатаў. Я ў многім з ім згодны. Гэта тое, што называецца “бачыць здалёку” ці „бачыць трапна”. Я думаю, што калі б ён пабыў у Беларусі, і меў больш інфармацыі, то ён даў бы яшчэ больш дакладную ацэнку.
Але каментаваць словы кіраўніка дзяржавы пра «лялькаводаў» з «Газпрома», якія стаяць за адным з прэтэндэнтаў, Макей не стаў. Ён патлумачыў гэта тым, што расследаваннем займаюцца кампетэнтныя органы, астатнім застаецца чакаць «дадатковай інфармацыі», яка «рана ці позна з’явіцца».
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота: tut.by