Затрыманні падчас акцыі ў падтрымку палітвязняў у Гародні



У Гародні прайшла акцыя ў падтрымку палітвязняў. Што на ёй адбывалася, распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– На акцыю прйшла невялікая колькасць людзей. Было затрымана дзесяць чалавек, сярод якіх ёсць непаўнагадовыя. Таксама затрымалі Паўла Мількоўскага, які ездзіў з гукаўзмацняльнікам на машыне і са сцягам „Страна Для Жизни”. Усіх іх затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі пад кіраўніцтвам гарадзенскага АМАПу. Некалькі аўтазакаў, што дзяжурылі на вуліцах Савецкай, Ажэшкі і Горкага, сабраліся ў адным месцы. З іх вылезлі міліцыянты і затрымалі гэтых людзей. Аўтазакі працягваюць дзяжурыць на вуліцы Савецкай і Кастрычніцкай. І там дзяжураць яшчэ некалькі мікрааўтобусаў з супрацоўнікамі міліцыі.

* * * 

У Гародні затрымана каля дзесяці чалавек. Адзін з іх трымаў плакат „Стоп таракан”.

На вуліцы Ажэшкі адбылася мірная акцыя ў падтрымку палітзняволеных, перадае наш гарадзенскі карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– За паўтары гадзіны “ланцуга салідарнасці” было затрымана больш за 10 чалавек. Людзей хапалі пад’ехаўшыя аўтазакі, якія дзяжурылі на вуліцы Ажэшкі. Адначасова з простымі грамадзянамі, якія прагульваліся па горадзе, былі затрыманыя два супрацоўнікі міліцыі, якія здымлі прысутных на відэакамеры. Усіх затрыманых завезлі ў Ленінскі РАУС, дзе ім пачалі выпісваць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Хлопец спрабаваў ўцячы, але яго затрымалі.

Аўтамабілісты падтрымліваюць акцыю.

* * * 

У цэнтры Гародні на вуліцы Ажэшкі дзяжурыць аўтазак. У дварах шмат міліцыянтаў.

Міліцыя папярэджвае пра адказнасць і просіць разысціся.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сяргея Апановіча